Знайсці
06.03.2018 / 17:5519РусŁacБел

Да берагоў Аўстраліі прыплыло найстарэйшае ў свеце пасланне ў бутэльцы ФОТА

Жыхарка Заходняй Аўстраліі знайшла на адным з пляжаў пасланне ў бутэльцы, выкінутай ў акіян 132 гады таму, паведамляе тэлеканал ABC Australia.

Дзяўчына хадзіла з сям'ёй па пляжы ў 180 кіламетрах ад горада Перт і заўважыла ў пяску бутэльку, што паблісквала на сонцы. 

«Мы забралі яе дадому і высушылі, а калі адкрылі, выявілася, што ўнутры знаходзіцца бланк на нямецкай мове з выцвілымі запісамі ад рукі», — распавяла Тоня Ілман, якая знайшла пасланне.

У запісцы значылася, што ліст датаваны 12 чэрвеня 1886 года і бутэлька была выкінутая за борт з нямецкага паруснага судна «Паўла» у 950 кіламетрах ад Заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі.

Сям'я аднесла знаходку ў музей штата, дзе навукоўцы сумесна з калегамі з Нідэрландаў і Нямеччыны пацвердзілі, што пасланне «прыйшло» з 19 стагоддзя. Як паведамляе тэлеканал, у 1864-1933 гг. бутэлькі з падобнымі пасланнямі скідваліся з нямецкіх караблёў тысячамі для вывучэння акіянічных плыняў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930