Знайсці
06.03.2018 / 17:365РусŁacБел

У Брытаніі прыгразілі Расіі санкцыямі, калі ў атручванні экс-шпіёна знойдуць расійскі след

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Барыс Джонсан папярэдзіў Расію аб магчымых санкцыях, калі будзе даказана, што за таямнічай хваробай былога расійскага шпіёна Сяргея Скрыпаля стаіць Масква, паведамляе Sky News.

Джонсан адзначыў, што на дадзеным этапе не хацеў бы «ні на каго паказваць пальцам», аднак дадаў, што датычныя не змогуць ухіліцца ад адказнасці.

«Я кажу ўрадам па ўсім свеце, што ніводная спроба забраць нявіннае жыццё на тэрыторыі Вялікабрытаніі не пазбегне санкцый і не застанецца непакаранай», — заявіў міністр.

Па словах Джонсана, Брытаніі «магчыма, зноў давядзецца перагледзець санкцыйных рэжым у дачыненні да Расеі».

Былы расійскі шпіён Сяргей Скрыпаль знаходзіцца ў крытычным стане верагоднага атручвання невядомым рэчывам ў Вялікабрытаніі, дзе ён пражываў у апошнія гады.

У Крамлі заявілі, што не маюць ніякай інфармацыі наконт таго, чым займаўся былы расійскі шпіён Сяргей Скрыпаль і з чым можа быць звязана трагічная сітуацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930