Знайсці
06.03.2018 / 16:083РусŁacБел

У Нігерыі распаўсюджваецца ліхаманка Ласа, супраць якой няма вакцыны

З пачатку года Нігерыя ахопленая ўспышкай ліхаманкі Ласа. Гэтая патэнцыйна смяротная хвароба здольная выклікаць эпідэміі, і ў цяперашні час супраць яе не існуе вакцыны, перадае Бі-Бі-Сі.

Вірус Ласа. Фота: Alamy.

Гэтая хвароба — не новая, але цяперашняя ўспышка беспрэцэдэнтная па сваіх маштабах і хуткасці распаўсюджвання. Супрацоўнікі медустановаў працуюць на мяжы магчымасцяў, некаторыя з іх самі заразіліся і сталі ахвярамі хваробы.

Паводле прыблізных ацэнак, ад віруса загінулі каля 90 чалавек. Са студзеня ў Нігерыі было зафіксавана больш за 1000 выпадкаў падазрэння на ліхаманку Ласа, з іх 317 пацверджаныя.

Ліхаманка Ласа — гэта вострае віруснае гемарагічнае захворванне, якое можа паражаць розныя органы і разбураць крывяносныя сасуды. У большасці заражаных хвароба працякае ў лёгкай форме: ліхаманка, галаўны боль, агульная слабасць або наогул без сімптомаў. Але ў вострых выпадках працягу хвароба можа суправаджацца крывацёкамі з носа, рота і іншых частак цела.

Па статыстыцы, смяротны зыход надыходзіць прыкладна ў 1% выпадкаў. Аднак пры цяперашняй успышцы ў Нігерыі смяротнасць, па дадзеных Нацыянальнага цэнтра па кантролі за інфекцыйнымі захворваннямі, дасягае 20%.

На гэты момант ёсць некалькі перспектыўных кандыдатаў на ролю вакцыны, аднак ні адзін з іх не быў зацверджаны і не дайшоў да вытворчасці.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930