Знайсці
05.03.2018 / 20:266РусŁacБел

Здаць і зняць жыллё на кароткі тэрмін цяпер можна без пісьмовага дагавора і рэгістрацыі

У Беларусі спрошчаныя патрабаванні да здачы ў арэнду жылых памяшканняў фізічнымі асобамі. Гэта прадугледжана ўказам №103, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 сакавіка, паведамляе БелТА.

У прыватнасці, дакументам спрашчаюцца патрабаванні, устаноўленыя жыллёвым заканадаўствам, да формы дагавораў аб прадастаўленні жылых памяшканняў, садовых домікаў і дач, якія належаць фізічным асобам, для кароткатэрміновага пражывання іншым фізічным асобам. Цяпер яны могуць заключацца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме.

Адначасова выключаны абавязак рэгістраваць такія здзелкі ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930