Знайсці
05.03.2018 / 18:5552РусŁacБел

Дарадца Пуціна: Расія тэхнічна гатовая да адключэння ад сусветнага інтэрнэту

Дарадца прэзідэнта Расіі па пытаннях развіцця інтэрнэту Герман Кліменка заявіў, што Расія тэхнічна гатовая да адключэння ад сусветнага інтэрнэту. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу НТВ. Пры гэтым Кліменка падкрэсліў, што працэс не будзе бязбольным.

«Само па сабе апаратна-праграмна няма ніякіх супрацьпаказанняў, каб мы жылі добра і нармальна, нават калі нам абвесцяць такую вайну, як крымская ізаляцыя», — распавёў дарадца Пуціна. Ён нагадаў, што ўжо цяпер працуе расійскі сегмент сеткі інтэрнэту, які створаны спецыяльна для чыноўнікаў. Цяжкасці пры адключэнні глабальнага Інтэрнэту, на думку Кліменка, могуць паўстаць у тых, хто «захоўваў свае дадзеныя за мяжой, хоць ёсць пастанова захоўваць тут».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера