Мінздароўя прапаноўвае весці цяжарнасць па-новаму: што зменіцца?
Міністэрства аховы здароўя прыняла новы клінічны пратакол па ахове здароўя будучых маці, у якім з улікам айчыннага і міжнароднага досведу змяніліся падыходы да вядзення фізіялагічнай цяжарнасці, перадае БелТА.
Начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан расказала журналістам пра гэтыя змены.
Такім чынам:
- Скарацілася колькасць абавязковых наведванняў акушэра-гінеколага практычна ў два разы: з 16 да 9 (пры ўмове, што здароўе жанчыны і плода ў норме). Адпаведна мінімізавана колькасць даследаванняў і працэс умяшання ў сам фізіялагічны працэс.
- Распрацавана новая інструкцыя і клінічныя пратаколы па бясплоддзі (з акцэнтам на мужчынскае бясплоддзе).
- Медыкі робяць усё, каб захаваць кожную цяжарнасць: у ход актыўна ідуць перадабортныя кансультацыі, у тым ліку ад прадстаўнікоў царквы.
- Супольна з ЮНІСЕФ працягваюцца праекты па прафілактыцы знешніх прычын інваліднасці і ранняй смяротнасці дзяцей. Адкрыта 10 рэсурсных цэнтраў, у якіх будучыя мамы і таты навучаюцца бяспечным паводзінам дома.
- Для пашырэння магчымасцяў самарэалізацыі жанчын, у якіх дзеці маюць асаблівасці развіцця, будзе аказвацца псіхалагічная падтрымка мамам і ўсім сем'ям у выпадку прыроджанай або набытай інваліднасці дзіцяці.
0
0
0
0
0
0
Беларусаў бясплатна вакцынуюць ад яшчэ дзвюх хвароб
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь распрацоўвае лазерную зброю
 1
Адзін з кіраўнікоў БХД абвінаваціў Рымашэўскага ў фальсіфікацыі подпісаў на выбарах-2010. Той адказаў
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера