Знайсці
05.03.2018 / 17:1413РусŁacБел

Лукашэнка зняў старшыню райвыканкама, які пракіраваў раёнам 22 гады

Кіраўнік краіны прызначыў 11 новых кіраўнікоў райвыканкамаў. Асабліва на сябе звяртае ўвагу з'яўленне новага галоўнага вертыкальшчыка ў Нараўлянскім раёне.

Валерый Шляга. Фота belchas.by.

У адстаўку адпраўлены Валерый Шляга, які пракіраваў раёнам ажно 22 (!) гады. Ніхто з калегаў Шлягі не можа пахваліцца такім даўгалеццем на адной пасадзе. Болей знаходзіцца нязменна на адной пасадзе толькі Аляксандр Лукашэнка. А з таго самага 1996 года — старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Адметна, калі выбухнула Чарнобыльская АЭС у 1986 годзе, то Шляга ўжо займаў пасаду намесніка старшыні Нараўлянскага райвынкама.

Нараўлянскі раён пазначаны чырвоным.

«Дэфіцыту ёду не было, яго можна было свабодна купіць у аптэцы. Асабіста я нічога такога не рабіў: думаў, людзі ўбачаць, панікаваць пачнуць, падумаюць: «Вось паглядзіце, Шляга баіцца!». Я сам жыў на гэтай тэрыторыі, хадзіў у тую ж краму, у тую ж школу. Людзі мяне бачылі, я не хаваўся і не з'язджаў. І сына свайго не вывез, пакуль усіх дзяцей у раёне не пачалі адсяляць», — казаў Шляга ў інтэрв’ю.

«Памятаю, калі аб'явілі эвакуацыю, перш за ўсё людзі пабеглі на могілках, продкам пакланіцца», — цытата з іншага інтэрв’ю. У 2016 годзе Шляга атрымаў з рук Лукашэнкі Ордэн Пашаны.

Цяпер Нараўлянскім раёнам замест Валерыя Шлягі будзе кіраваць Павел Сілівончык, да гэтага ён быў намеснікам старшыні Светлагорскага райвынкама.

Хто цяпер кіруе найдаўжэй з старшынь райвыканкамаў?

1. Вольга Мохарава (Добрушскі раён, ад красавіка 2005)
2. Ян Васілеўскі (Гродзенскі раён, ад жніўня 2006)
3-5. Мікалай Арцюшкевіч (Дзяржынскі раён, ад лістапада 2006)
Юрый Бісун (Іванаўскі раён, ад лістапада 2006)
Валерый Рабкавец (Пінскі раён, ад лістапада 2006)

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера