Знайсці
05.03.2018 / 17:148РусŁacБел

Забойцу з ГЦ «Еўропа» Уладзіслава Казакевіча будуць судзіць за замах на супрацоўнікаў калоніі

Уладзіслаў Казакевіч, які 8 кастрычніка 2016 гады з бензапілой зладзіў напад у ГЦ «Еўропа», у выніку якога загінула 43-гадовая жанчына, пазней напаў на супрацоўнікаў папраўчай калоніі. Цяпер яго будуць зноў судзіць, паведамляе Следчы камітэт.

12 кастрычніка 2017 года ў час вываду на шпацыр хлопец дастаў з рукава нож і напаў на двух кантралёраў. Была заведзена крымінальная справа за замах на забойства двух чалавек. За гэта пагражае да 25 гадоў або пажыццёвае зняволенне.

Згодна з высновамі следчых, так Казакевіч спрабаваў перашкодзіць ператрусу. Ён цэліўся аднаму з ахоўнікаў у жыццёва важныя органы. Той адбіўся, але ў галаву быў паранены другі супрацоўнік.

Для гэтага хлопец, па версіі следства, загадзя знайшоў нож і схаваў у цяжкадаступных месцах.

У выніку маладому чалавеку прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па артыкулах падрыхтоўка да забойства і замах на забойства двух чалавек у сувязі з іх службовай дзейнасцю асобай, якая раней учынiла забойства. А таксама напад на прадстаўніка адміністрацыі папраўчай установы з боку асуджанага.

На момант інкрымінаваных дзей Казакевіч мог у поўнай меры ўсведамляць свае дзеянні і кіраваць імі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера