Знайсці
05.03.2018 / 17:0018РусŁacБел

У Мінск мае прыехаць Майк Тайсан

Як стала вядома «Нашай Ніве», у маі ў Беларусь прыедзе легендарны баксёр Майк Тайсан. 

Тайсан у найлепшыя годы спартовай кар'еры

Ён цяпер займаецца бізнэсам. Тайсан прэзентуе ў адным з гатэляў Мінска прадукцыю пад уласным брэндам. Арганізатары адмовіліся каментаваць падзею да яе анонсу з боку Тайсана. 

Пакуль невядома, ці будзе сустракацца баксёр з кімсьці з уладаў. 

Зрэшты, пасля заканчэння спартовай кар'еры Тайсан неаднаразова бываў у суседніх з Беларуссю краінах: ён ездзіў па Расіі, сустракаўся з Рамзанам Кадыравым.

На прафесійным рынгу Тайсан правёў 58 баёў: 6 разоў прайграў, 44 разы перамог накаўтам.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930