Знайсці
05.03.2018 / 20:048РусŁacБел

Знойдзена рэдкая падземная расліна, якую 150 гадоў ніхто не бачыў ФОТА

У трапічных лясах вострава Барнэа навукоўцы другі раз у гісторыі выявілі расліну Thismia neptunis, якая вядзе вельмі таемны лад жыцця, піша New Scientist.

Thismia neptunis — дужа незвычайная расліна, якая большую частку жыцця праводзіць пад зямлёй. Памер яе непрыкметнай надземнай часткі, якая з'яўляецца толькі падчас цвіцення на непрацяглы час, — усяго 9 сантыметраў.

Праз такі таемны лад жыцця гэтая расліна была зафіксаваная толькі аднойчы, у 1866 годзе, італьянскім батанікам Эдуардам Бекары, які натыкнуўся на адну такую кветку на захадзе Малайзіі і апісаў новы від. З тых часоў гэтую кветку ніхто не бачыў.

У 2017 годзе група даследчыкаў з Чэхіі вывучала той жа рэгіён трапічных лясоў і зноў натыкнуліся на кветку Thismia neptunis. Яны склалі больш дакладнае апісанне віду, а таксама апублікавалі першыя фотаздымкі гэтай амаль міфічнай расліны. 

Thismia neptunis адносіцца да групы так званых мікагетэратрофных раслінаў, што жывуць побач з пэўнымі відамі грыбоў. Такія расліны падтрымліваюць жыццё не праз фотасінтэз, а праз пажыўныя рэчывы, якія яны атрымліваюць ад міцэліяў грыбоў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930