Знайсці
05.03.2018 / 13:1011РусŁacБел

БТ троліць Севярынца: Дэкрэт Лукашэнкі №7 прыйшоўся даспадобы нават апазіцыі ВІДЭА

У перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» вялікі рэпартаж быў прысвечаны Дэкрэту №7, які быў прыняты Аляксандрам Лукашэнкам з мэтай стымулявання дзелавой ініцыятывы.

«Гэты Дэкрэт аказаўся настолькі эфектыўным, што прыйшоўся даспадобы нават апазіцыі. Павел Севярынец разам з жонкай Вольгай літаральна праз два тыдні пасля публікавання новага дэкрэта зарэгістравалі ІП. Яны сталі гандляваць майкамі, кубкамі, сувенірамі праз інтэрнэт, вешаць ахвотным на вушы самаробныя завушніцы. Прадпрымальная пара прапануе супрацоўніцтва і іншым, напрыклад, рамеснікам. Прапануюць пашырыць свой асартымент кнігамі», — іранізавалі вядучыя.

Сам Павел Севярынец глядзіць на гэта не настолькі аптымістычна. «Мабыць, няма іншых фактаў па дэкрэце, калі вырашылі згадаць Севярынцаў. Насамрэч, на афармленне інтэрнэт-крамы мы збіралі дакументы каля 1,5 месяцаў. Усё не так ружова і бязвоблачна, як падаюць на дзяржаўным тэлебачанні. Столькі ўсялякіх умоваў, што, магчыма, мы б і не ўзяліся, каб ведалі ўсё ад пачатку», — кажа Севярынец.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930