Знайсці
05.03.2018 / 17:1311РусŁacБел

Жыццё, якое з высокай імавернасцю магло існаваць на планеце Проксіма b, нядаўна было знішчана

Адкрыццё ў 2016 годзе планеты Проксіма b стала сапраўднай сенсацыяй. Землеподобны аб'ект размешчаны ля найбліжэйшай да Сонечнай сістэмы зоркі Проксімы Цэнтаўра «ўсяго» за 4,24 светлавога года ад нас і мае вельмі высокую імавернасць існавання жыцця. На жаль, новыя вынікі назіранняў за экзапланетай знішчылі ўсе нашыя надзеі на знаходжанне там жыцця.

Мастацкае ўяўленне ўспышкі зоркі Проксімы Цэнтаўра, створанае на аснове атрыманых дадзеных падчас назірання за свяцілам

Прааналізаваўшы звесткі, сабраныя сеткай радыётэлескопаў ALMA (Атакамская вялікая антэнная рашотка міліметровага дыяпазону), навукоўцы нядаўна высветлілі, што зорка Проксіма Цэнтаўра 24 сакавіка 2017 года выкінула ў космас каласальную па сваіх памерах успышку. Калі на планеце Проксіма b і існавала якая-небудзь форма жыцця, то ўспышка, якая апынулася ў 10 разоў больш за самую магутную ўспышку на нашым Сонцы, яе проста выпаліла.

Навукоўцы высветлілі, што на працягу ўсяго 10 секунд яркасць зоркі Проксімы Цэнтаўра ўзрасла ў той дзень у 1000 разоў. Але за гэты час планета Проксіма b падвергнулася гіганцкаму ўзроўню радыяцыі. Ён у 4000 разоў перавышае ўзровень, якому звычайна падвяргаецца Зямля падчас сонечных успышак.

Для ўсяго жывога, што магло знаходзіцца ў той момант на паверхні планеты, гэтая падзея, хутчэй за ўсё, аказалася апошняй.

Цяпер у распрацоўцы знаходзяцца новыя тэлескопы, якія дазволяць нам больш дэталёва зірнуць на планету Проксіма b, а таксама высветліць, ці ўтрымлівае яна якое-небудзь жыццё, што пасля апошніх падзей малаімаверна. Нават калі апынецца, што экзапланета з'яўляецца неабжытай, то новыя веды пра яе могуць дапамагчы нам у пошуку жыцця на іншых планетах, за межамі сістэмы Цэнтаўра. 

Карлікавыя зоркі накшталт Проксімы Цэнтаўра з'яўляюцца адным з самых распаўсюджаных тыпаў зорак у нашай галактыцы. Але калі ўлічыць, што яны вельмі схільныя да нечаканых падзеяў, як паказвае апісаны вышэй прыклад, то адзіным шанцам на выжыванне любых формаў жыцця на планетах, размешчаных побач з такімі зоркамі, будзе існаванне дзесьці глыбока пад зямлёй.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера