Знайсці
04.03.2018 / 22:308РусŁacБел

Міністр Калтовіч: «Mart Inn», «Рублёўскі» і «Белмаркет» завышаюць гандлёвую надбаўку на малако і тварог

Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Уладзімір Калтовіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

«Летась рост закупачных цэн на малако ў вытворцаў склаў 19,6%. Адпускныя цэны перапрацоўшчыкаў павялічыліся на 9,6%, гандлёвыя надбаўкі складалі ад 8 да 12%», — адзначыў Уладзімір Калтовіч.

Паводле яго слоў, менавіта такі працэнт надбавак павінен з'яўляцца арыенцірам для гандлю. «Тым не менш, ёсць асобныя факты, што гандаль ўстанаўлівае больш высокія надбаўкі. Апошні зрэз: у «Марі Ін Фуд» (сетка «Mart Inn») гандлёвыя надбаўкі на тварог 5%-най тлустасці склалі ад 15 да 22%, у «Белінтэрпрадукце» (сетка «Рублёўскі») — ад 17 да 20%, на малако ў «Март Ін Фуд» — 15—22%, у «Белмаркет» — 14—18%», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, МАРТ плануе адпрацаваць з гандлёвымі арганізацыямі парадак прадастаўлення ў добраахвотным парадку інфармацыі, якая тычыцца коштаў вытворцаў і сярэдніх гандлёвых надбавак па некаторых назвах тавараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930