Знайсці
04.03.2018 / 09:424РусŁacБел

Навігатар незалежнасці: блогер стварыў карту месцаў БНР ва ўсім свеце

Як беспамылкова трапіць у месцы зьвязаныя з абвяшчэньнем БНР, або на магілу Рамана Скірмунта на Палесьсі ці Міколы Абрамчыка ў Парыжы? Помнік слуцкім паўстанцам у Нямеччыне або будынак у Менску, дзе абвясьцілі незалежнасьць БНР? У гэтым дапаможа гістарычная мапа на базе GoogleMaps, якую стварыў менскі блогер.

Альшанскія могілкі ў Празе. Айцец Андрусь Абламейка.

Альшанскія могілкі ў Празе. Айцец Андрэй Абламейка.

На мапе Максіма Ляшко да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі больш за 60 кропак, адзначае Дзьмітры Гурневіч на сайце Радыё Свабода.

Гуглаўская мапа працуе і ў якасьці аплікацыі на смартфонах. Задаўшы ёй зыходны пункт можна беспраблемна трапіць у абранае месца. Сам стваральнік мапы кажа, што нанёс амаль усе памятныя месцы, зьвязаныя з БНР і яе дзеячамі.

«Каб кожны мог самастойна паўдзельнічаць у сьвяткаваньні, асабліва калі ён ня ў Менску. Гэтых кропак, вядома, значна больш, але я дадаў самыя важныя», — гаворыць Ляшко.

Аўтар мапы прапануе дасылаць яму прапановы важных аб’ектаў, якія варта на яе ўнесьці. Пісаць паведамленьні ён прапануе праз Твітар або Фэйсбук.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930