Знайсці
03.03.2018 / 22:48РусŁacБел

Дзяржава назвала «Жанчын года — 2017»

Пераможцаў гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2017» урачыста ўзнагародзілі на святочнай імпрэзе ў Палацы Рэспублікі, піша БелТА.

Фота «Мінск-Навіны».

Конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях. «Жанчынай у навуцы» стала загадчыца кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны БДТУ, доктар тэхнічных навук, прафесар Наталля Чорная.

У намінацыі «Лідарства і паспяховае кіраўніцтва» адзначаныя адразу дзве жыхаркі сталіцы. Гэта дырэктар прадпрыемства «Мінскінтэркапс» Ірына Падабед, а таксама галоўны доктар 5-й гарадской дзіцячай паліклінікі Юлія Гатоўка.

Загадчыца аддзялення партальнай гіпертэнзіі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Алена Аўдзей стала лаўрэатам у намінацыі «Ратуючы жыццё». Яна першая і адзіная жанчына хірург, якая выконвае трансплантацыю печані ў Беларусі.

У намінацыі «Духоўнасць і культура» перамагла рэдактар аддзела культуры часопіса «Гаспадыня» Валянціна Паліканіна, аўтар 13 кніг вершаў і прозы, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных прэмій.

У намінацыі «Мацярынская слава» адзначана Таццяна Рамашка — разам з мужам яна выхоўвае 8 прыёмных дзяцей.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930