Знайсці
03.03.2018 / 22:2791РусŁacБел

Прадстаўнікі Forbes: Мы ўражаныя задумамі Лукашэнкі, яны параўнальныя з рэформамі Лі Куан Ю ў Сінгапуры

Сайт dev.by апублікаваў меркаванне рэдакцыйнага дырэктара Forbes (Фінляндыя), экс-рэдактара Forbes (ЗША) Тома Поста і выдаўца Forbes Latvia, Estonia, Finland Аркадзя Штэйманса, у якім сустракаецца шмат цікавых цытат. Прадстаўнікі бізнес-выдання з сусветным імем здзіўлены маштабам тых рэформаў, якія, на іх погляд, адбываюцца ў Беларусі.

«Мы здзіўленыя калібрам рэформаў, якія задумаў ў апошнія гады прэзідэнт Лукашэнка. Смеласць, амбітнасць прынятых рашэнняў па лібералізацыі крыптавалют, стварэнні свабоднай зоны Вялікі камень, пашырэнне прэферэнцый у ПВТ — параўнальныя, напэўна, толькі з рэформамі Лі Куан Ю у Сінгапуры».

У апошні дзень візіту прадстаўнікі Forbes поўнасцю змянілі меркаванне аб прадпрымальніцкай культуры і патэнцыяле краіны.

«Аказалася, што прыродная сціпласць лідараў меркаванняў ў Мінску і асіметрычнасць інфармацыі аб прадпрымальніцкіх дасягненнях у Беларусі сказіла ўспрыманне бізнес-клімату», — адзначылі Том Пост і Аркадзь Штэйманс.

Журналісты Forbes лічаць, што Беларусь стаіць напярэдадні эканамічнага рыўка, як «азіяцкія тыгры» ў 90-я.

«Гэты рух, мы ўпэўненыя, дасць мультыплікацыйны эфект — і дазволіць ПВТ патроіць абарот да $ 3—4 млрд ўжо ў бліжэйшыя некалькі гадоў. Вядомы ў Мінску адвакат Дзяніс Алейнікаў двума днямі раней ацэньваў патэнцыял Беларусі на адным узроўні з Ізраілем».

Аднак галоўным «смарагдам» эксперты назвалі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

«Вялікі камень» — гэта стратэгічны білет для вашай краіны. Ён дапаможа перабудаваць вашы галоўныя прамысловыя прадпрыемствы, надаць ім інавацыйнасць і эфектыўнасць, без страты працоўных месцаў — і тым самым здзейсніць беспрэцэдэнтны эканамічны рывок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930