Знайсці
03.03.2018 / 20:5693РусŁacБел

Зміцер Дашкевіч асудзіў тактыку Статкевіча

У жывым эфіры праз Фэйсбук Зміцер Дашкевіч выказаў свае думкі пра святкаванне 100-годдзя БНР, якое было дазволена ўладамі. У сваёй прамове Дашкевіч скептычна выказаўся пра аргкамітэт, які аб'яднаў прадстаўнікоў розных палітычных сіл.

Больш за ўсё Дашкевіч крытыкаваў Міколу Статкевіча і яго прыхільнікаў, якія плануюць сабрацца на Плошчы Якуба Коласа а 14-ай гадзіне, у той час як афіцыйна дазволены канцэрт мусіць пачацца ля Опернага тэатра таксама а 14-ай гадзіне. Зміцер Дашкевіч лічыць, што такія дзеянні працуюць на раз'яднанне.

Прызначэнне шэсця прыхільнікаў Статкевіча на адзін час з дазволеным канцэртам ля Опернага, на думку Дашкевіча, — дэструктыўны крок.

«Шкада, што лідары, з якімі звязвалі надзеі Беларусі, самі сябе дыскрэдытуюць», — адзначыў Дашкевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера