Знайсці
03.03.2018 / 20:3312РусŁacБел

Беларусы сабралі ўжо 15,9 тысячы рублёў на свята 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі

Працягваецца збор грошай на правядзенне святочнага канцэрту да 100-годдзя БНР на пляцоўцы каля Опернага тэатра ў Мінску. За чацвер, пятніцу і суботу сабраная лічба вырасла з 8,4 да 15,9 тысячы рублёў. На гэты момант сабрана 79% ад запытанай сумы. Падтрымалі праект 412 чалавек.

Грошы збіраюцца праз платформу «Талака».

Раней талакой беларусы сабралі 6000 рублёў на бронзавую дошку да 100-годдзя БНР за тры гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930