Знайсці
03.03.2018 / 18:494РусŁacБел

Беларускія мытнікі канфіскавалі ў полькі кнігі, выдадзеныя ў Варшаве больш за 100 год таму

Кнігі, выдадзеныя ў Варшаве ў 1874, 1903 і 1906 гадах знайшлі мытнікі ў жанчыны, якая ехала ў Польшчу праз пункт пропуску «Бераставіца», паведамляе Гродзенская мытня.

Праходзячы мытны кантроль, грамадзянка Польшчы заявіла, што не вязе прадметы, якія патрэбна пісьмова дэклараваць. Аднак у багажы жанчыны, якая ехала на «Фольксвагене», знайшлі каштоўныя кнігі.

Гэтыя кнігі ўяўляюць культурную каштоўнасць, бо ім больш за сто гадоў. У адпаведнасці з мытным заканадаўствам ЕАЭС, кнігі, вырабленыя 100 гадоў таму і больш, адносяцца да культурных каштоўнасцей і іх трэба абавязкова пісьмова дэклараваць, перавозячы праз мяжу. Акрамя таго, вывозячы такія кнігі, патрэбен дазвол Міністэрства культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930