Знайсці
03.03.2018 / 16:159РусŁacБел

«Каб скарачаць доўг, трэба ў першую чаргу яго не нарошчваць» — у Міністэрстве фінансаў расказалі, як будуць скарачаць дзяржаўны доўг

Для пагашэння дзяржаўнага доўгу Міністэрства фінансаў Беларусі плануе максімальна задзейнічаць недаўгавыя крыніцы, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў.

«Каб скарачаць доўг, трэба ў першую чаргу яго ня нарошчваць. У сувязі з гэтым неабходна максімальна задзейнічаць нашы ўнутраныя крыніцы, каб пагашаць стары доўг і не назапашваць новы, прыцягваючы запазычанні. Трэба праводзіць вельмі узважаную палітыку»,

— падкрэсліў намеснік міністра.

Юрый Селіверстаў пацвердзіў, што плануецца забяспечыць дасягненне штогадовага прафіцыту бюджэту ў аб'ёме ад $ 400 мільёнаў да $ 700 мільёнаў. Гэтыя сродкі будуць накіроўвацца на пагашэнне дзяржаўнага доўгу. «Практыка накіроўваць частку даходаў на пагашэнне доўгу якраз і накіравана на выкананне тых даручэнняў, пра якія казаў кіраўнік дзяржавы 2 сакавіка», — заявіў намеснік міністра.

Пры гэтым намеснік міністра ўдакладніў, што ўпор на ўнутраныя крыніцы пры пагашэнні дзярждоўгу не азначае, што Беларусь рэзка спыніць прыцягваць запазычанні на сусветных рынках.

Нагадаем, 2 сакавіка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў пазбавіцца ад знешніх даўгоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930