Знайсці
02.03.2018 / 23:3670РусŁacБел

Пуцін заявіў, што хацеў бы прадухіліць распад СССР

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што хацеў бы прадухіліць развал СССР. Пра гэта ён сказаў на медыяфоруме Агульнарасійскага народнага фронту ў Калінінградзе ў адказ на пытанне, якую падзею з гісторыі краіны ён жадаў бы прадухіліць, перадае РБК.

Таксама расійскага лідара спыталі, у якім гістарычным перыядзе ён хацеў бы апынуцца. У адказ ён сказаў: «Сёння». Пры гэтым Пуцін дадаў, што яго продкі былі прыгоннымі сялянамі, а ён цяпер займае пасаду прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы таксама распавёў пра сваю мару — каб Расія была «паспяховай, магутнай, устойлівай, збалансаванай, такой, якая імкнецца наперад» краінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930