Знайсці
02.03.2018 / 23:297РусŁacБел

Мазырчука затрымалі за пастаўку гашышу з Масквы. Распачата пяць крымінальных спраў

Супрацоўнікі спецпадраздзялення пагранслужбы спынілі канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі.

1 сакавіка аператыўнікі затрымалі двух беларусаў — распаўсюдніка забароненых прэпаратаў і яго пастаўшчыка, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

У ходзе распрацоўкі канала наркатрафіку супрацоўнікам стала вядома, што адзін з жыхароў Мазыра даставіў наркотык з Масквы з мэтай продажу. Праваахоўнікі правялі агляд на месцах жыхарства і ў транспартных сродках падазраваных. У выніку выявілі поліэтыленавыя пакеты і скруткі з фальгі. У іх апынулася прыкладна 50 грамаў рэчыва расліннага паходжання карычневага колеру. Экспертыза ўстанавіла, што гэта гашыш.

У цяперашні час праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення ўсіх удзельнікаў злачыннай дзейнасці. У дачыненні да распаўсюдніка і пастаўшчыка распачата пяць крымінальных спраў за незаконнае перамяшчэнне наркотыкаў праз мяжу, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове, а таксама за незаконныя з мэтай збыту, набыццё, захоўванне, перавозку наркатычных сродкаў, учыненыя групай асоб.

Дарэчы, у якасці пакарання за злачынства толькі па адным артыкуле — перасоўванне наркотыкаў праз дзяржмяжу — пагражае пазбаўленне волі да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сільные новості

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930