Знайсці
02.03.2018 / 18:2488РусŁacБел

Украіна перамагла ў Стакгольмскім арбітражы — Газпром у адказ спыніў пастаўкі газу

«Газпрам» на фоне пройгрышу ў Стакгольмскім арбітражы вырашыў пачаць працэдуру скасавання дзеючых кантрактаў на транзіт і куплю газу з нафтагазавым холдынгам «Нафтагаз Украіны».

«Газпром» вымушаны неадкладна пачаць працэдуру скасавання кантрактаў з НАК «Нафтагаз Украіны» на пастаўку і транзіт газу ў Стакгольмскім арбітражы»,

— гаворыцца ў паведамленні расійскай кампаніі.

Па словах кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера, расійская кампанія вырашылася на такія дзеянні пасля атрымання рашэння Стакгольмскага арбітражу.

«Стакгольмскі арбітраж, кіруючыся падвойнымі стандартамі, прыняў асіметрычнае рашэнне па кантрактах на пастаўку і транзіт газу з НАК «Нафтагаз Украіны», — паведамілі ў «Газпраме», дадаўшы, што рашэнне арбітражу істотна парушыла баланс інтарэсаў бакоў па дадзеных кантрактах, а таксама змушае «Газпрам» вырашаць эканамічныя праблемы Украіны.

«У такой сітуацыі працяг дзеяння кантрактаў для «Газпраму» з'яўляецца эканамічна немэтазгодным і нявыгадным», — дадалі ў прэс-службе.

Як вядома, «Газпрам» 2 гады і 3 месяцы не пастаўляў Украіне газ да вынясення рашэння Стакгольмскага суда. Дзеянне кантракту заканчваецца ў канцы 2019 года.

Па гэтым кантракце «Нафтагаз» абавязаны выкупляць у «Газпрама» ад 4 да 5 мільярдаў кубоў газу штогод, таму НАК і ажыццявіў перадаплату.

28 лютага стала вядома, што Стакгольмскі арбітраж задаволіў патрабаванні «Нафтагаза» аб кампенсацыі за недапастаўленыя «Газпрамам» аб'ёмы газу для транзіту.

Па рашэнні Стакгольмскага арбітражу, «Нафтагаз» дамогся кампенсацыі ў суме 4,63 мільярда даляраў за недапастаўкі «Газпрамам» узгодненых аб'ёмаў газу для транзіту.

Па выніках дзвюх арбітражных спраў у Стакгольме «Газпрам» павінен заплаціць 2,56 мільярда даляраў на карысць «Нафтагаза».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930