Знайсці
02.03.2018 / 16:352РусŁacБел

Лукашэнка: Неабходна ўрэгуляваць сітуацыю з працаўладкаваннем будаўнікоў

Сёння падчас справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках працы эканомікі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў урэгуляваць сітуацыю з працаўладкаваннем будаўнікоў унутры краіны, паведамляе БелТА.

Лукашэнка ў час справаздачы асобна спыніўся на сітуацыі ў будаўнічай галіне. Ён пацікавіўся, як забяспечаны персаналам найбуйнейшыя будоўлі краіны, у тым ліку Беларуская атамная электрастанцыя, што робіцца, каб беларускія будаўнікі былі задзейнічаны на аб'ектах ўнутры краіны, а не за мяжой.

«Чаму мы, маючы велізарныя будоўлі ў краіне, не будуем самі? Гэта ж карысць. Сёння працоўных месцаў дастаткова»,

— сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў растлумачыў, што аб'ёмы будаўніцтва растуць, у гэтым годзе яны павінны перавысіць леташні ўзровень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930