Знайсці
02.03.2018 / 15:4717РусŁacБел

Януковіч апублікаваў тэкст звароту 2014 года да Пуціна

Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч апублікаваў тэкст звароту, які ён адрасаваў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сакавіку 2014 года. Януковіч падкрэсліў, што ў ім гаворка ішла пра ўвод міратворчай місіі, а не войскаў

РБК

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч паказаў журналістам падчас прэс-канферэнцыі ў Маскве свой зварот 2014 года, адрасаваны прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

«Гэта не ліст, гэта зварот», — падкрэсліў ён.

Ён заявіў, што ў дакуменце выказана не просьба ўвесці войскі ва Украіну, а гаворыцца пра тое, каб увесці паліцэйскую міратворчую місію.

Былы прэзідэнт Украіны таксама заявіў, што «аналагічны ліст» быў накіраваны ФРГ, Францыі і Польшчы — краінам, якія выступілі гарантамі пагаднення з украінскай апазіцыяй 21 лютага 2014 года.

«Розніца была ў тым, што ў гэтым лісце я спасылаўся не на мірнае пагадненне, якое было падпісана гарантамі трох дзяржаў еўрапейскіх, а на дамову аб дружбе і ўзаемадапамозе, якая была паміж Украінай і Расіяй», — растлумачыў Януковіч, адзначыўшы, што гаворка ў ім ішла аб просьбе правесці кансультацыі паводле палажэнняў гэтай дамовы.

«І я ўносіў прапанову разгледзець пытанне падчас кансультацый аб увядзенні паліцэйскай міратворчай місіі», - рэзюмаваў ён.

Журналістам таксама дазволілі зрабіць фатаграфіі дакумента, які складаецца з некалькі старонак тэксту звароту і асобнага дадатку ў выглядзе «заявы» прэзідэнта Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930