Знайсці
02.03.2018 / 13:086РусŁacБел

Ксенія Жук з Naviband падзялілася першым ФОТА свайго дзіцяці 

У снежні мінулага года Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук у кліпе «А дзе жывеш ты?» пацвердзілі здагадкі наконт папаўнення ў іх творчай сям’і.

Ксюша сапраўды чакае першынца, але нават на вялікім тэрміне працягвае актыўна выступаць на сцэне. Дарэчы, 9 сакавіка чакаецца іх чарговы сольны канцэрт у мінскім «Прайм-холе». Таму будучы хлопчык ці дзяўчынка (бацькі пакуль не называюць пол) загадзя выхоўваецца артыстам.

У ранейшых інтэрв’ю Ксюша і Арцём казалі, што ў першынца будзе «сапраўды беларускае імя». 

Цяпер Ксенія падзялілася першым фотаздымкам дзіцяці: на ультрагукавым даследаванні выразна бачная яго ножка. «Хай за акном снежна, мы ўсё роўна жадаем вам вясновага настрою і перадаём прывітанне ад нашага маленькага чалавечка», — напісала спявачка ў сваім інстаграме.

Зычым сям'і музыкаў шчасця і здароўя!

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930