Знайсці
02.03.2018 / 16:4776РусŁacБел

«Малочны рынак чакае хваля фальсіфікату» — што пішуць расійскія СМІ пра «малочную вайну»

Рассельгаснагляд, які збіраўся забараніць беларускія малочныя прадукты з 26 лютага, перанёс дату эмбарга на 6 сакавіка. Але праблема з пастаўкамі беларускага малака так і не была канчаткова вырашана — «малочныя войны» сталі ўжо традыцыйным фактарам беларуска-расійскіх адносінаў. Рэакцыя беларускіх уладаў відавочная: Лукашэнка пагражае Расіі знайсці адказ на такія дзеянні. А што кажуць пра забарону беларускага малака расійскія журналісты і эксперты?

«Московскій комсомолец»: Расіі пагражае дэфіцыт сыру праз забарону беларускага малака

Расійскім вытворцам давядзецца падняць цану на сваю прадукцыю. Вырабляюць яе пераважна з беларускіх інгрэдыентаў, а іх адсутнасць апрыёры прывядзе да росту цэнніка і лакальнага дэфіцыту малочных прадуктаў, піша «Московскій комсомолец».

«На жаль, амаль усе меры, якія ўводзяцца ў адносінах да беларускай прадукцыі, у той ці іншай ступені маюць палітычнае адценне», — распавяла «МК» член Гандлёва-прамысловай палаты Ганна Воўк.

Некаторы час расійскія вытворцы здольныя працаваць, выкарыстоўваючы складскія запасы беларускай сыравіны. Але запасы не вечныя, адзначыла яна. «Для расійскіх прадпрыемстваў, з аднаго боку, нявыгадна шукаць больш дарагую імпартную сыравіну з іншых краін, а, з другога боку, іх прадукцыя будзе забяспечана попытам і пазбаўленая ад канкурэнцыі, — рэзюмавала суразмоўца «МК». — Прапанова малака і малочнай прадукцыі, несумненна, скароціцца, калі забарона знята не будзе, а расійскія вытворцы будуць вымушаныя шукаць іншую больш дарагую імпартную сыравіну і паўфабрыкаты, што, натуральна, выкліча скачок цэн у крамах».

Як заявіў выканаўчы дырэктар «Саюзмалака» Арцём Бялоў, сёння Расія імпартуе 60—70% сухога малака для перапрацоўкі, на Беларусь прыпадае 75—80% гэтых паставак.

«Коммерсант»: Расійскія кандытары залежаць ад беларускага малака

Суразмоўца «Коммерсанта» ў буйным вытворцу прадуктаў назваў рашэнне Рассельгаснагляду «беспрэцэдэнтным». Паводле яго слоў, большая частка расійскіх кандытараў і вытворцаў малочных прадуктаў залежаць ад беларускага сухога малака, таму што знайсці патрэбную сыравіну належнай якасці ў Расіі немагчыма.

РІА «Новый день»: Беларусь аказваецца перад сур'ёзным выбарам

Малочнае эмбарга, якое Рассельгаснагляд уводзіць з 6 сакавіка ў дачыненні да беларускай прадукцыі, непазбежна прывядзе да росту цэн на малако ўнутры Расіі, аднак на гэтым гандлёвая вайна не скончыцца. Такое меркаванне ў інтэрв'ю РІА «Новый день» выказаў кіраўнік Цэнтра палітэканамічных даследаванняў Васіль Калташоў.

«Гэта, вядома, мара расійскіх вытворцаў, каб цэны на малако падняліся і вытворчасць стала больш выгаднай», — падкрэсліў эксперт.

Калташоў мяркуе, што такім чынам Расія рухаецца да «больш здаровай эканамічнай палітыкі», сутнасць якой — у заахвочванні ўласнай вытворчасці.

У гэтай сітуацыі, як лічыць Калташоў, Беларусь аказваецца перад сур'ёзным выбарам:

«Альбо вы глыбока інтэгруецеся, уваходзіце ў склад Расіі, і тады ваша вытворчасць становіцца часткай расійскай, альбо спрабуеце знайсці новыя рынкі для малака, што будзе вельмі і вельмі няпроста».

Згодна з прагнозам эксперта, «будзе яшчэ вельмі шмат іншых гісторый». «Акрамя малака, гародніны і садавіны, будзе яшчэ гісторыя па яблыках, па бульбе і па многіх іншых прадуктах, якія цяпер ўвозяцца ў вялікай колькасці», — перакананы эканаміст.

Agronews: Малочны рынак Расіі чакае падзенне попыту і хваля фальсіфікату

Расійскі рынак чакае 40%-ны рост цэнаў на малочныя прадукты ў выпадку, калі забарона на пастаўкі з Беларусі працягнецца доўга. Пра гэта распавяла гендырэктар Petrova five consulting Марыя Пятрова.

Яна таксама дадала, што расійскаму рынку малочнай прадукцыі пагражае падзенне попыту і новая хваля фальсіфікату. Больш імаверным вынікам падзей будзе тое, што забарона будзе працягвацца нядоўга.

«Взгляд»: Такая забарона адназначна дапаможа расійскай малочнай галіне

Дзелавая газета «Взгляд» піша, што беларусы сталі дамінаваць на расійскім рынку сухога малака, таму што цягацца з нашымі коштамі аказалася цяжка.

«Сёння Беларусь прапануе сухое малако з дастаўкай па 100 расійскіх рублёў за кілаграм, у пераліку на малако — 11 рублёў за літр. Такіх коштаў няма нідзе ў свеце», — заявіў намеснік кіраўніка аграрнага думскага камітэта Айрат Хайрулін. У Расіі ж, па яго словах, выдаткі на вытворчасць малака з улікам абслугоўвання крэдытаў складаюць 24—28 рублёў за літр малака: 11—13 рублёў — выдаткі на корм, электрычнасць, зарплату, плюс яшчэ 12—13 рублёў — выдаткі на куплю кароў, будаўніцтва ферм, крэдыты.

«Часовая забарона на імпарт беларускай прадукцыі дапаможа зняць лішкі малака з рынку. Гэта павінна прывесці да росту цаны на сырое малако, ад чаго выйграюць і расійскія вытворцы, і расійскія перапрацоўшчыкі»,

— кажа Кацярына Захарава з Цэнтра вывучэння малочнага рынку.

Апытанка

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера