Знайсці
01.03.2018 / 23:4419РусŁacБел

Мінскі праграміст ахвяраваў на правядзенне Дня Волі 2500 рублёў

Уладзь Чачоткін — адзін са 192 чалавек, якія на сёння сваімі грашыма падтрымалі правядзенне юбілейных урачыстасцей стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Супрацоўнік мінскай IT-кампаніі Уладзь Чачоткін пералічыў на правядзенне Дня Волі 2500 рублёў. Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў юбілейнага канцэрта Павел Белавус.

Усяго ў межах краўд-кампаніі на сёння сабрана 42% ад запланаванай сумы. Падтрымаць справу рублём можна праз платформу «Талака».

Ёсць папярэдняя дамоўленасць на сцэну, гук, экраны, святло ды іншае патрэбнае для свята абсталяванне, расказаў Белавус. Паводле ягоных слоў, у арганізатараў ёсць жаданне ўбачыць на сцэне гурты The Superbullz, Крама, Дзецюкі, Akute, Znich, Дай Дарогу, Neuro Dubel, Лявона Вольскага, Сяргея Міхалка. «Галоўная ўмова большасці музыкаў — каб музычнае свята не ператварылася ў палітычную акцыю», — прызнаў Белавус.

Іншая пазітыўная навіна: на фінальную стадыю выйшла ўзгадненне размяшчэнне мемарыяльнай шыльды на доме па адрасе вуліца Валадарскага, 9, дзе адбылося абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Пачаў працу тэматычны сайт bnr100.by з актуальнымі навінамі кампаніі ды афішай мерапрыемстваў да 100-годдзя БНР у розных кутках Беларусі і свету. Там можна прапаноўваць і свае варыянты.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі - Рада БНР, у сваю чаргу, вылучыла сродкі на выпуск разнастайнай прома-прадукцыі для бясплатнага распаўсюду ў межах святкавання.

Запушчаныя ў вытворчасць паштоўкі, налепкі, плакаты, гумавыя браслеты, значкі з сімволікай #БНР100. Падаць заяўку на распаўсюд ці атрыманне гэтай прадукцыі для сваёй арганізацыі пакуль можна праз краму symbal.by.

Ну і апошняе. Сяргей Доўгушаў пачаў у Празе запіс з аркестрам фанаграм двух гімнаў «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Пагоня», пад якія людзі 25 Сакавіка разам будуць спяваць.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930