Знайсці
01.03.2018 / 20:32РусŁacБел

На трасе пад Іўем сутыкнуліся дзве фуры, заблакаваўшы рух

У апошні дзень каляндарнай зімы, 28 лютага, на М6 ў Іўеўскім раёне сутыкнуліся два вялікагрузы. Адна фура апынулася ў кювеце, а другая засталася на дарозе. Аўтамабілі практычна перакрылі ўсю праезную частку, таму рух быў арганізаваны па недабудаванай сустрэчнай паласе.

Чытачы «АўтаГродна» паведамлялі, што некалькі гадзін аўтамабілі праязджалі гэта месца вельмі павольна, з хуткасцю 30−40 км/г.

— Потым яшчэ з дзясятак кіламетраў ніхто і не спрабаваў нікога абганяць, — кажа Яўген, які рухаўся ў бок Гродна.

Паміж фурамі, якія сутыкнуліся, вельмі акуратна праехаць можна было. Некаторыя кіроўцы так і рабілі.

Мяркуюць, адбылося спадарожнае сутыкненне велікагрузаў. Вядома, што людзі ў аварыі не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930