Знайсці
01.03.2018 / 17:398РусŁacБел

У Мінску 10-бальныя заторы і больш за 40 аварый. Будзьце ўважлівыя!

У цэнтры Мінска ўзнікла складаная сітуацыя на дарогах. Паводле сэрвісу «Яндэкс.Карты», зараз сітуацыя ацэньваецца ў 10 балаў з дзесяці.

Найбольш рух ускладнены на вуліцах Леніна, Бабруйскай, Клары Цэткін, Янкі Купалы, Казлова, Аранскай, Свярдлова і Нямізе, праспектах Машэрава і Незалежнасці (ад плошчы Перамогі да плошчы Якуба Коласа). 

Праз моцны мароз і завіруху зафіксавана шмат сутыкненняў, асабліва на ўчастку МКАД, які прымыкае да мікрараёна Зялёны Луг. Будзьце асцярожныя і ўважлівыя! 

«Яндэкс» выкарыстоўвае 10-бальную сістэму ацэнкі затораў, дзе 10 — максімальная загружанасць дарог. Супрацоўнікі кампаніі называюць дзесяцібальную сітуацыю словазлучэннем «хутчэй пешшу», гэта значыць, што сапраўды хутчэй дайсці пешшу, чым стаяць у пробцы. У Мінску такіх сітуацый амаль не бывае, бо нават пры самых вялікіх заторах перасоўвацца пешшу атрымліваецца ўсё адно павольней.

Чытайце таксама: «Як гэта працуе: сэрвіс Яндэкс.Пробкі. Рэпартаж з офіса «Яндэкса» ў Мінску»

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930