Знайсці
01.03.2018 / 16:543РусŁacБел

Больш за 40 чалавек загінулі ў краінах ЕС за пяць дзён маразоў

З-за «сібірскіх маразоў», якія пачаліся ў Еўропе з 23 лютага, загінуў ўжо па меншай меры 41 чалавек, паведамляе Міжнароднае радыё Францыі.

З мінулай пятніцы чатыры чалавекі змерзлі ў Францыі, 18 — у Польшчы, шэсць — у Чэхіі, пяць — у Літве, чатыры — у Славакіі, два ў Італіі і два ў Румыніі. Таксама, па дадзеных агенцтва, сем чалавек загінулі з-за маразоў у Эстоніі з пачатку лютага.

У Францыі ноч з аўторка на сераду была самай халоднай за ўсю зіму. На паўночным захадзе краіны, у Меце, слупок тэрмометра апусціўся да -12 ° С. У Цэнтральнай і Усходняй Еўропе тэмпература набліжалася да -20 ° С. Рэкордныя маразы таксама прыйшлі ў Швейцарыю, -36 ° С — у мястэчку Глаталп, у гарах.

У Ірландыі і Вялікабрытаніі чакаецца самая моцная завіруха з 1982 года, жыхары некаторых гарадоў ужо пачалі рабіць запасы хлеба. А жыхары Амстэрдама спадзяюцца пакатацца на каньках па замерзлых каналах у бліжэйшыя выходныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера