Знайсці
01.03.2018 / 16:172РусŁacБел

17 сакавіка — вандроўка ў Вільню па мясцінах Каліноўскага і БНР

Арт Сядзіба запрашае ўсіх ахвотных у суботу 17 сакавіка далучыцца да 1-дзённай вандроўкі ў Вільню, прысвечанай Кастусю Каліноўскаму і 100-годдзю БНР.

Cёлета ў лютым споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння легендарнага героя Беларусі, кіраўніка паўстання 1863—1864 г. Кастуся Каліноўскага, а таксама 155 год з дня пачатку гэтага паўстання. І, вядома, сёлета мы святкуем 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

З гэтай арганізуецца вандроўка ў Вільню — месца пакутніцкай смерці Каліноўскага і нараджэння беларускай нацыянальнай ідэі.

Цана вандроўкі — 30 еўра + 30 бел. руб.

Зарэгістравацца на ўдзел можна тут.

Тыя, хто мае візу і страхоўку, могуць запоўніць толькі пункты з зорачкай (абавязковыя), хто не мае візы ці страхоўкі мае запаўняць усе пункты.

Арганізатары паспрабуюць адкрыць аднаразовыя бясплатныя візы тым, хто іх не мае. Умова — рэгістрацыя да 4-га сакавіка.

Дадатковая інфармацыя: +375(25)9969376

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера