Знайсці
01.03.2018 / 20:012РусŁacБел

Xiaomi выпусціла камп'ютарную мыш з убудаваным сканерам адбіткаў пальцаў

Кампанія Xiaomi выпусціла правадную камп'ютарную мыш з убудаваным сканерам адбіткаў пальцаў пад адным са сваіх брэндаў MIJIA, паведамляеGizmochina.

Сканер, які выконвае тыя ж функцыі, што і ў мабільных гаджэтах, размясціўся адразу за ролікам пракруткі. Пасля падлучэння мышы да камп'ютара знікае неабходнасць уводзіць пароль кожны раз, калі гэта трэба — гэтую працэдуру замяняе сканаванне пальца. 

У 2016 годзе кампанія Apple прэзентавала лінейку MacBook Pro чацвёртага пакалення з убудаваным сканерам адбіткаў пальцаў, а ў 2017 годзе асобную клавіятуру з такой жа функцыяй выпусціла Microsoft. 

Cканер на Microsoft Modern Keyboard

Cканер на тач-бары MacBook Pro 2016

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031