Знайсці
01.03.2018 / 14:3519РусŁacБел

У забойстве цяжарнай цыганкі ў Кобрыне падазраюць 19-гадовага неапаганца

23 лютага затрымалі падазраванага ў гучным забойстве. Малады хлопец кінуўся з нажом на сямейную пару проста на вуліцы Кобрына. Цяжарная жанчына загінула, яе муж — выжыў.

На дадзены момант вядома, што падазраваны — 19-гадовы студэнт чацвёртага курса Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, родам з Пінска. Затрымалі маладога чалавека ў інтэрнаце навучальнай установы, піша tut.by.

У інтэрв'ю тэлеканалу АНТ афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка адзначыў, што «почырк злачынства казаў пра тое, што злачынец старанна рыхтаваўся».

«Месца здзяйснення злачынства было абрана невыпадкова. Гэта бязлюдная вуліца без асвятлення. Тым самым злачынец разлічваў на тое, што грамадзяне, якія атрымалі цялесныя пашкоджанні, не змогуць своечасова паведаміць у міліцыю або звярнуцца па дапамогу», — распавёў Сяргей Дученко.

Матыў злачынства ўсё яшчэ высвятляецца. Па адной з версій, падазраваны пайшоў на злачынства па ідэалагічных меркаваннях.

Загінулая жанчына — грамадзянка Украіны, яе муж — грамадзянін Беларусі. Але вядома, што яны былі цыганы і вялі звычайны лад жыцця: жылі ў кватэры, мелі працу.

У рэпартажы АНТ агучвалася інфармацыя, што на целе хлопца былі «шматлікія татуіроўкі ў выглядзе свастыкі». У гутарцы з карэспандэнтам tut.by знаёмыя затрыманага гэтую інфармацыю не пацвердзілі. Па іх словах, на целе хлопца сапраўды была татуіроўка, але не свастыка, а знак «калаўрат» на перадплеччы.

«Яму падабаецца паганства і ўсё, што з ім звязана», — паведаміла крыніца tut.by.

У каледжы падазраванага характарызуюць станоўча. Як паведаміла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы Алена Навумчык, у хлопца не было праблем ні з вучобай, ні з паводзінамі. Інфармацыі аб тым, што падазраваны быў у якіх-небудзь нефармальных моладзевых тусоўках, у адміністрацыі навучальнай установы няма.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930