Знайсці
01.03.2018 / 14:0121РусŁacБел

Ганна Канапацкая вылучаецца ў старшыні АГП

Фота Сяргея Гудзіліна

Ганна Канапацкая збіраецца вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта апазіцыйная кандыдатка Палаты прадстаўнікоў паведаміла ў сацсетках. Новыя выбары ў партыі, магчыма, пройдуць гэтым летам.

У сваёй заяве Канапацкая заявіла, што кіраўніцтва АГП знаходзіцца ў сістэмным крызісе. Як прыклад, яна спасылаецца на нядаўнія мясцовыя выбары. «Толькі 4,72% кандыдатаў у дэпутаты мінулай выбарчай кампаніі з'яўляліся сябрамі палітычных партый, і толькі 0,32% ад АГП. Гэта ўсяго 71 партыец. Мясцовыя выбары, якія з'яўляюцца самымі простымі, на якіх атрымліваюць вопыт новыя чальцы партыі, абкатваюцца новыя метады палітычнай барацьбы і яе тэхналогіі, якія з'яўляюцца падрыхтоўчай пляцоўкай да парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, праваленыя», — канстатуе палітык. 

Канапацкая лічыць памылкай партыйнага кіраўніцтва тое, што АГП «замарозіла» супрацоўніцтва з ёй пасля стварэння грамадзянскай кампаніі «Наперад, Беларусь!». 

«Такія дзеянні кіраўніцтва АГП наносяць значны ўрон рэпутацыі і іміджу партыі, на што я як лідар і адзін з найстарэйшых сяброў арганізацыі не магу не звяртаць увагу. Глыбокі сістэмны крызіс у партыі, які прывёў і да іншых негатыўных наступстваў у АГП за некалькі мінулых гадоў, патрабуе тэрміновага вырашэння, што прывядзе, безумоўна, у тым ліку і да змены кіраўніцтва арганізацыі на бліжэйшым з'ездзе», — заяўляе Канапацкая. 

З гэтай прычыны яна вырашыла выставіць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні АГП. Канапацкая абяцае прадставіць праграму выхаду АГП з крызісу, у якім яна апынулася, і абвяшчае пра фармаванне каманды сваіх прыхільнікаў-аднапартыйцаў.

Паводле Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера