Знайсці
01.03.2018 / 12:089РусŁacБел

Людзі прастаялі 6 сутак на марозе, а сышлі ні з чым: УКБ перадумаў прадаваць танныя кватэры ў Навінках

У пятніцу знакаміты УКБ Цэнтральнага раёна прапанаваў усім ахвотным дзве двухпакаёвыя кватэры ў не менш знакамітай новабудоўлі па вул. Выгоцкага з коштам «квадрата» $780. Абедзве «двушкі» агульнай плошчай 63,8 кв.м на 2-м і 3-м паверхах дасталіся б пакупнікам за $50 тыс. Але сёння дэкларацыя была адменена, а людзі, якія прастаяла 6 сутак на марозе, сышлі дадому ні з чым.

Заяву на куплю кватэр павінны былі прымаць 1 сакавіка, але ўжо 23 лютага, у дзень выхаду дэкларацыі, каля УКБ прыпаркаваліся пакупнікі: дзве маладыя жанчыны, якія мяняліся са сваякамі і сябрамі. Сёння яны патэлефанавалі ў рэдакцыю Realt.by і паведамілі, што праектная дэкларацыя адменена.

Планіроўка кватэр

— Першыя «ластаўкі» даляцелі да нас яшчэ ўчора раніцай. У нас была перазменка, і мы выйшлі з машыны. Падышоў мужчына (не пацікавіліся яго пасадай) і сказаў: «Калі вы будзеце вось так тоўпіцца (нас было чацвёра), мы адменім дэкларацыю». Я кажу: «Мы зараз зойдзем у машыну, які натоўп?» — «Ну, я вас папярэдзіў». Праз некаторы час выйшла пакурыць супрацоўніца інвестыцыйнага аддзела і сказала: «Вы тут дарма стаіце. Мы адмяняем дэкларацыю». Але мы не з'язджалі, чакалі афіцыйнай інфармацыі. Думалі: няўжо так можа быць? Ну, карацей, адмянілі. Сёння выйшла маленькая нататка з 4 радкоў у «Звяздзе», практычна на палях. І нам яшчэ гадзіну давялося хадзіць па горадзе, каб яе купіць, бо яна не ў кожным кіёску прадаецца. Вельмі крыўдна, 6 сутак на марозе, арганізавалі ўсіх сяброў, мянялі адзін аднаго… А яны проста адмянілі дэкларацыю росчыркам пяра, без тлумачэння прычын — робяць, што хочуць.

У аддзеле жыллёвага будаўніцтва журналістам Realt.by пацвердзілі, што ў сённяшняй газеце «Звязда» выйшла інфармацыя аб адмене праектнай дэкларацыі. Але па каментар пра прычыны такога рашэння адправілі ў прыёмную. У прыёмную журналісты тэлефанавалі неаднаразова і працягваем датэлефаноўвацца, але на нашы званкі ніхто не адказвае. Рэдакцыя адкрыта для каментароў з боку УКБ Цэнтральнага раёна і гатова іх адразу апублікаваць.

Так прадавалі папярэднюю партыю кватэр

Нагадаем, папярэднюю партыю танных кватэр у новабудоўлі на Выгоцкага УКБ прадаў таксама не без скандалу: тады 69 жылых памяшканняў у доме па вул. Выгоцкага былі выстаўленыя на продаж па $780 за квадрат. У дзень продажаў на іх прэтэндавала больш за сотню чалавек, але ўсе 69 варыянтаў скончыліся на 34-м пакупніку. Чатыры дні вакол гэтай гісторыі грымеў скандал, а на пяты, па шматлікіх просьбах дольшчыкаў, у УКБ Цэнтральнага раёна завітаў АБЭЗ, аб выніках праверкі якога да гэтага часу не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930