Знайсці
27.02.2018 / 14:308РусŁacБел

Домрачава: Дома найперш абдыму дачку — беларускія біятланісткі трыумфальна вярнуліся з Пхёнчхана ФОТЫ

27 лютага ў Беларусь з Паўднёвай Карэі вярнуліся беларускія алімпійцы, а сярод іх і ўладальніцы залатых медалёў у біятлоннай эстафеце Дар’я Домрачава (яна заваявала яшчэ і «срэбра»), Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава. У медалёвым заліку зімовай Алімпіяды Беларусь была 15-й (2 «золата» і 1 «срэбра»).

У мінскім аэрапорце спартсменаў сустракалі з традыцыйнымі аркестрам і караваем. Домрачава, якая зайшла ў будынак аэрапорта першай, атрымала пісьмовае віншаванне ад кіраўніка дзяржавы. Герояў Алімпіяды віталі сотні людзей (яны прыехалі не толькі са сталіцы, але і з рэгіёнаў краіны), якія скандавалі «Віншуем!» і «Малайцы!». Аўтамабіль з біятланісткамі з цяжкасцямі выехаў з натоўпу. «Дома найперш абдыму дачку!», — сказала Еўрарадыё Дар'я Домрачава.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930