Знайсці
28.02.2018 / 10:1929РусŁacБел

Вёска, дзе жылі апошнія прыхільнікі «старалітвы» ФОТЫ

Піша Мечыслаў Ян Супрон.

Ішоў 1721 год. У Вялікім Княстве разглядалі судовую справу аб гвалтоўным пераводзе ваўкавыскім лоўчым Казімірам Калусоўскім сялянаў сваіх вёсак (Няцеч, Старажымавічы і Чапліца) з уніяцтва ў рыма-каталіцтва.

Сярод пытанняў, якія задаваліся сведкам па справе, было і пытаньне, якой веры прытрымліваліся сяляне да гэтага. У адказах называюцца каталікі, уніяты, схізма (праваслаўныя). У шасці адказах згадвалася «старалітва».

Многія даследчыкі тлумачаць слова «старалітва» як паганцы, язычнікі. Цікава, што «старалітва» ўзгадваецца ў дакументах парафій з перавагай (або значнай часткай) балцкага насельніцтва. Гэта дае падставы некаторым даследчыкам казаць, што маецца на ўвазе паганства, або штосьці вельмі блізкае да яго.

Аднак іншыя ўпэўнены, што старалітва (Stara Litwa) — назва пэўнай часткі літвіноў-каталікоў, якая часта сустракаецца ў дакументах Касцёла Вялікага Княства Літоўскага цягам XVI—XVIII стагоддзяў.

Як бы там ні было, подых паганства ў вёсцы адчуваецца. І вось чаму…

Па-першае, наяўнасць у недалёкім мінулым змяінага культу (яскравае таму сведчанне - наяўнасць «змяіных» арнаментаў на ліштвах). Па-другое, за вёскай ля балота знаходзіцца ўрочышча Балван. Як ведаем, балваном у дахрысціянскія часы называлі паганскіх ідалаў. Супадзенне? Не думаю…

Цяпер Чапліцы (афіцыйна Чаплічы) - узорная каталіцкая вёска, нягледзячы на тое, што засталося тут з тры дзясяткі жыхароў. На самым уездзе ў вёску нас вітае прыдарожная каплічка з надпісам: «Dajcie ukłon Jezusowi. 1936 r». Значная палова шчытоў хат у вёсцы маюць выяву крыжа (як над шчытавым вакенцам, так і пасярод вокнаў на фасадзе). Нават сустракаюцца такія варыянты:

З унікальных рэчаў у вёсцы захавалася старажытная каменная агароджа з боку вуліцы. Сустракаецца даволі часта ў вёсцы, хоць месцамі многія гаспадары разабралі яе і паставілі класічны плот. Глядзіцца вельмі незвычайна і архаічна:

Польская брукаванка. Кажуць, у 1920-я кожны гаспадар абавязаны быў пакласці брук на вуліцы насупраць сваёй хаты. У адваротным выпадку яму пагражаў штраф.

Самая цікавая хата ў паселішчы. У ім перапляліся рысы як хрысціянства (крыж пад шчытом), так і язычніцтва (выявы вужоў на ліштвах).

А вось іншыя найбольш цікавыя нам хаты:

Амаль што ў самым канцы Чапліц стаіць самая старая хата - к. ХІХ - пач. ХХ ст. Калісьці тут была школа, нягледзячы на тое, што гэта прыватны дом. У міжваенны час у самым пачатку вёскі была пабудавана новая драўляная школа (разабрана на пачатку 2000-х )

supron-licvin.livejournal.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера