Даслаць навіну
Знайсці
26.02.2018 / 18:32 92

Улады прапануюць правесці Дзень Волі ў цэнтры Мінска, але без шэсця

Павялічыць выяву

Улады неафіцыйна прапанавалі аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі правесці святочныя мітынг і канцэрт у парку імя Янкі Купалы або каля Оперы ў Мінску.

«Мінгарвыканкам прапануе арганізатарам святкавання 100-годдзя БНР 25 Сакавіка абмежавацца мітынгам і святочным канцэртам», — паведаміў у сябе ў фэйсбуку адзін з заяўнікаў свята Віталь Рымашэўскі. — Улады прапаноўваюць аргкамітэту падаць новую заяўку з просьбай дазволіць правядзенне мітынгу і канцэрту ў парку імя Янкі Купалы або каля Опернага тэатра. У выпадку згоды прапануюць нават сваю гукаўзмацняльную апаратуру, не патрабаваць грошай за паслугі хуткай і міліцыі, згодныя ўсталяваць памятны знак да 100-годдзя БНР», — піша Рымашэўскі.

Першапачаткова аргкамітэт прасіў дазволіць шэсце па маршруце з плошчы Якуба Коласа да плошчы Свабоды і мітынг там. Але ў Мінгарвыканкаме кажуць — там у гэты час будзе каталіцкі Вербны кірмаш.

25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі Трэцяй Устаўной граматай абвясціла незалежнасць. Гэта стала паваротным момантам у гісторыі краіны. Сёлета адзначаецца 100-годдзе гэтай падзеі.

Апытанка

nn.by

1
Valadzimir / адказаць
28.02.2018 / 00:32
// Лапух пісаў 27.02.2018 / 20:15  ...якія парушэнні закону ўладай ?
Вы ў якой краіне знаходзіцесь ? Якая ПРАКУРАТУРА будзе разглядаць вашы скаргі ?... Ну што за дзяцінства ? Няўжо за 24 гады вам мала прыкладаў беззаконня ўлады ? // ..................................................................................................
Якая пракуратура будзе разглядаць скаргі? Тая, у якую яны будуць накіраваны і якая ў вызначаны Законам тэрмін абавязана гэта зрабіць і даць адказ.
Калі гіпатэтычна дапусціць надыход такога часу, калі цяперашняе, як Вы напісалі, беззаконьне ўлады будзе разглядацца ў судах, то суды найперш будуць разглядаць дакументы. Гэта значыцца вельмі пажадана, каб усе гэтыя беззаконьні ў момант іх зьдзяйсьненьня фіксаваліся дакументальна, што, дарэчы, робяць праваабаронцы.
Калі не зафіксаваць дакументальна цяперашняе парушэньне Закону з боку мінскіх гарацкіх уладаў па заяўцы Аргкамітэту, то ўсё абурэньне, ваша і іншых, у выглядзе сутрасеньняў паветра і клавы зьнікне бясьследна. А пісьмовая скарга і адказ на яе будуць дакументамі, і яны, магчыма, могуць вельмі спатрэбіцца. Таму што гульня вакол сьвяткаваньня 100-годдзя БНР, калі меркаваць па розных прыкметах (у тым ліку, напрыклад, па чарговаму правакацыйнаму артыкулу Баранчыка на "Рэгнуме" пад назвай "Пойдут ли белорусские власти на стратегический союз с необандеровцами?" https://regnum.ru/news/polit/2384465.html ),
пачынаецца вельмі сур'ёзная.
0
Мимоходом / адказаць
28.02.2018 / 20:43
Люстэрке. Сначала надо опубликовать запрос о проведении мероприятия с номером и датой регистрации входящей корреспонденции или с датой с уведомления о доставке корреспонденции, а потом ответ, предоставленный в сроки оговорённые в законодательных актах. Учите матчасть. Прочь эмоции, только закон. Вы же в Европу хотите. Ну так и ведите диалог и требования выставляейте на основании законодательный актов. Иначе, как в Европе и в Америке-в суд...
0
Лапух / адказаць
28.02.2018 / 21:57
Valadzimir,  Каму будуць патрэбны вашы палінятныя "доказы" ?

Калі паваліцца дыктатура, то ТАКОЕ вылезе, што вам і не снілася.
І забойствы і выкраданні , і катаванні. Хопіць усім не на адну вышэйшую меру пакарання (гэта калі яны выжывуць да суда).
Збіранне "доказаў" крымінальнасці ўлады, - гэта тое ж адбеліванне існавання дыктатуры, якая з гонарам заяўляе, што ў яе ёсць "свае правазахістнікі", як і ва ўсіх дэмакратычных краінах.
Тыя, хто збірае "матэрыалы" і тусуецца ў лялькавых урадавых органах, такія ж урадавыя супрацоўнікі, як і карманная ўрадавая "апазіцыя".

Хопіць ужо народу мазгі закаківаць, людзі ж не дурныя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31