Знайсці
26.02.2018 / 12:0313РусŁacБел

Са станцый мінскага метро цалкам прыбяруць вонкавую рэкламу

Мінскі метрапалітэн праводзіць вялікую работу па змене падыходаў да размяшчэння вонкавай рэкламы, паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

— Распрацаваны і ўзгоднены новыя варыянты рэкламнага афармлення 10 станцый метрапалітэна з 29. Агульны падыход — выключэнне вонкавай рэкламы на саміх станцыях, упарадкаванне размяшчэння яе ў вестыбюлях і на іншых аб'ектах, увядзенне патрабаванняў да выгляду рэкламных канструкцый, іх падсветкі, — растлумачыў П. Лучыновіч.

Ён дадаў, што ў 2017 годзе праведзена сур'ёзная праца па ўпарадкаванні размяшчэння і ўтрымання вонкавай рэкламы ў горадзе. Быў вывучаны досвед Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Рыгі, Варшавы. У выніку распрацаваны Правілы афармлення вонкавай рэкламы ў Мінску. Цяпер пасля шматлікіх абмеркаванняў у рабочай групе па рэкламным афармленні сталіцы правілы праходзяць узгадненні з зацікаўленымі ведамствамі. Таксама складзена праграма паэтапнай рэалізацыі архітэктурна-мастацкай канцэпцыі вонкавай рэкламы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031