Знайсці
25.02.2018 / 11:5218РусŁacБел

Washington Post: Расейскія шпіёны ўзламалі сотні камп'ютараў Алімпіяды

Амэрыканская выведка абвінаваціла Расею ў кібэратацы на кампутары арганізатараў Алімпіяды-2018. Пра гэта піша Washington Post з спасылкай на свае крыніцы.

Паводле выданьня, расейскія хакеры спрабавалі зрабіць так, каб сьляды ўзлому вялі ў Паўночную Карэю.

У Паўднёвай Карэі пацьвердзілі інфармацыю пра кібэратаку падчас адкрыцьця Алімпійскіх гульняў 9 лютага. Яна выклікала перабоі з доступам да інтэрнэту, сыстэмаў вяшчаньня і афіцыйнага сайту Алімпіяды. Наведнікі не маглі раздрукаваць квіткі на цырымонію адкрыцьця, і шмат месцаў на трыбунах засталіся пустымі.

Арганізатарам спатрэбілася каля 15 гадзін для прывядзеньня кампутарнай сыстэмы ў нармальны стан.

Аналітыкі мяркуюць, што так расейцы помсьцілі за нядопуск расейскай каманды на Алімпіяду праз допінгавы скандал. (Асобныя спартоўцы выступаюць пад назвай «Алімпійскія атлеты з Расеі» бяз права на нацыянальны гімн і сьцяг).

Паводле крыніцаў Washington Post, атака можа паўтарыцца і падчас цырымоніі закрыцьця Алімпійскіх гульняў.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930