Даслаць навіну
Знайсці
25.02.2018 / 09:12 10

МАК не дазволіў расіянам прайсці пад сваім сцягам на закрыцці Алімпіяды

Павялічыць выяву

Jean-Christophe Bott / EPA-EFE

Расійскія спартсмены пройдуць на цырымоніі закрыцця Алімпіяды пад сцягам МАК, бо камітэт вырашыў не здымаць дыскваліфікацыю з Алімпійскага камітэта Расіі да канца Гульняў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Такое рашэнне было прынята на 132-й сесіі МАК. Да гэтага выканкам рэкамендаваў не здымаць дыскваліфікацыю з расійскай каманды з-за парушэнняў антыдопінгавых правілаў двума спартсменамі. Забароненыя прэпараты былі выяўленыя ў крыві кёрлінгіста Аляксандра Крушальніцкага і бабслеісткі Надзеі Сяргеевай. «Гэта было вельмі несуцяшальна і, акрамя іншых меркаванняў, прадухіліла МАК ад нават абмеркавання зняцця дыскваліфікацыі [з Расіі] на час цырымоніі закрыцця», — казаў прэзідэнт МАК Томас Бах.

Па словах Баха, АКР будзе адноўлены ў правах пасля таго, як будзе пацверджана, што ніводны расійскі спартсмен больш не парушаў антыдопінгавых правілаў. Алімпійскія гульні закрыюцца ў нядзелю, але вынікі апошняй праверкі на допінг будуць вядомыя праз некаторы час.

5
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / адказаць
25.02.2018 / 11:51
А за што недаспартоуцам , якiя жывуць на допiнгу даваць такое права? Два новых выпадка ужо непасрэдна на Алiмпiядзе у Карэi . Наадварот , трэба выкiнуць гэтых мельдоназалежных каб i смраду не было . Успамiнаючы класiка : «Но мельдонити! Но криммналити!»
6
Уладзімір / адказаць
25.02.2018 / 14:25
0, Было і раней , на мове ,,трасянцы" я размаўляю кожны дзень - і ў хаце і на працы , толькі дакументацыю вяду на русском языке . Калі есть настроеніе могу як захочацца . 
1
lazy-bones / адказаць
25.02.2018 / 23:31
0, І Уладзіміры загаварылі на мове

- ci Ty bačyš miakkuju biełarusizacyju?
- Nie
-A jana rušyć - Уладзімір pračnuŭsia!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30