Даслаць навіну
Знайсці
24.02.2018 / 18:08 8

Гераіня дня: дзяўчына, якая на гэтай Алімпіядзе ўзяла золата ў розных відах спорту ФОТАФАКТ

Эстэр Ледэцка з Чэхіі выйграла ў Пхёнчхане золата адразу ў дзвюх дысцыплінах: у супергіганцкім слаламе і ў снаўбордзе.

Павялічыць выяву

Фота lidovky.cz.

Чэшская снаўбардыстка Эстэр Ледэцка ў мінулую суботу з'явілася ў стартавым створы трасы супергіганцкага слаламу. Гэта было гістарычнай падзеяй: ніхто ў гісторыі Алімпіяд не спаборнічаў паралельна і ў лыжах, і ў снаўбордзе.

Павялічыць выяву

На Ледэцкай былі лыжы, якія забракавала амерыканская суперзорка Мікаэла Шыфрын. Спартоўкі супрацоўнічалі з адным і тым жа пастаўшчыком экіпіроўкі, але права першага выбару было ў Шыфрын. Праз хвіліну і 21,11 секунды пасля старту Ледэцка ўзяла золата. І ніхто нічога не зразумеў.

Да моманту старту Ледэцкай на трасе адкаталі ўсе топ-спартоўцы, і Ганна Файт з Аўстрыі ўжо святкавала перамогу.

«Я праўда не зразумела, што адбылося, — казала Ледэцка. — Думала, што на табло нейкая памылка і што час цяпер пераключаць на іншых. Глядзела на сваю маму, і мы абедзве нічога не разумелі. Імаверна, я тут была адзінай снаўбардысткай. Усе астатнія дзяўчаты не надта рызыкавалі. На іх ціснула адказнасць, я ж проста паспрабавала зрабіць усё магчымае».

Ледэцка пасля перамогі прыйшла на прэс-канферэнцыю ў гіганцкіх акулярах, бо не паспела нафарбавацца.

Павялічыць выяву

Роўна праз тыдзень Эстэр узяла золата і ў снаўбордзе, паказаўшы найлепшы вынік у паралельным гіганцкім слаламе. Яна стала першай спартоўкай, якая перамагла на Алімпіядзе ў розных відах спорту.

Павялічыць выяву

Для таго, каб падтрымліваць навыкі і ў лыжах, і ў снаўбордзе, Ледэцка трэніруецца па спецыяльнай схеме.

«У нас ёсць трэніровачныя блокі, — распавядаў The Guardian яе трэнер Томас Банк. — Тры тыдні лыжы, тры тыдні снаўборд. Напрыклад, мы тры тыдні катаемся на лыжах у Чылі, потым вяртаемся ў Еўропу і займаемся снаўбордам».

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Sports.ru

0
хамса / адказаць
24.02.2018 / 22:18
не магу ў масцы катацца - яна памяншае агляд.. а я хачу бачыць усё) аднойчы далі ў пракаце гарналыжны шлем з забралам.. вось гэта было маё)
0
dr. Freud / адказаць
24.02.2018 / 22:38
хамса, так. Бо спадзеецца, што багаты ёлупень яе сасуснiць.
0
хамса / адказаць
25.02.2018 / 11:16
dr. Freud), дык заслужыла.. яна ж во першая такая ў гісторыі) увогуле люблю глядзець (ролікі ў інтэрнэце), як катаюцца прафесійныя гарна-лыжнікі.. жанчыны гарна) катаюцца, але мужчыны падабаюцца ўсё ж больш - у іх больш моцы)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30