Даслаць навіну
Знайсці
24.02.2018 / 11:23 18

Родчанкаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі з'явіўся ў масцы: Калі патрэбна была каардынацыя, падключалася ФСБ

Павялічыць выяву

Бі-бі-сі сустрэлася з былым кіраўніком Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Грыгорыем Родчанкавым у засакрэчаным месцы. У рамках праграмы абароны сведак Родчанкаву нельга выдаваць месца жыхарства. Падчас інтэрв'ю ён быў у масцы: яму нельга паказваць твар з-за пагрозы з боку агентаў Масквы.

Міжнародны алімпійскі камітэт сёння сутыкнуўся з «найважнейшым момантам у сваёй гісторыі», кажа Родчанкаў. Арганізацыі трэба будзе вырашыць, ці змогуць расійскія спартсмены выйсці пад нацыянальным сцягам на цырымоніі закрыцця ў нядзелю.

«МАК павінен паказаць, што ён паслядоўны ў сваёй барацьбе з допінгам», — зазначае ён.

«Расійскія чыноўнікі адкідаюць усе абвінавачванні сцвярджаючы, што я хлус. Яны зняважылі ўсіх выкрывальнікаў, яны хлусілі перад судом, і калі сцяг дазволяць падняць, гэта будзе горшым рашэннем», — кажа Родчанкаў.

«Людзі разумеюць, чым займаецца МАК: фальсіфікацыяй барацьбы з допінгам. Гэта [дазвол падняць сцяг РФ] перакрэсліць усе мінулыя поспехі. Гэта поўнае грэбаванне меркаваннем камісій, усімі іх высновамі, і дакладам Макларэна», — мяркуе ён.

Родчанкаў зноў заявіў, што аб сістэме допінгу ў Сочы ведалі Уладзімір Пуцін і міністр спорту Віталь Мутко.

Урад Расіі адмаўляе існаванне допінг-схемы, аднак Родчанкаў настойвае, што пра яе было вядома ўсім. «Мне аднаму рабіць гэта было б немагчыма», — кажа ён.

«Безумоўна, я выконваў загады. Гэта была камандная праца. Калі патрэбна была каардынацыя, падключалася ФСБ. [Мутко] ведаў абсалютна ўсё, і ён паведамляў пра ўсё прэзідэнту. Я ведаю, што ён кантактаваў напрамую з Пуціным. Ён казаў мне пра гэта. Пуцін усё адмаўляе. Звычайная сітуацыя», - кажа Родчанкаў.

0
Netflix / адказаць
24.02.2018 / 19:11
"Icarus" 2017
2
Ляксандра / адказаць
24.02.2018 / 20:35
Знает собака чьё сало съела.Это ни о ком конкретно.Поговорка такая.
0
знаёмы / адказаць
25.02.2018 / 10:09
в интервью СNN он был в гриме, невнимательно читали. А BBC решили не щаморачиваться а просто одели маску
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30