Знайсці
23.02.2018 / 21:267РусŁacБел

Alekseev выканае на «Еўрабачанні» першапачатковы варыянт сваёй песні

Фота Вадзіма Заміроўскага

Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) зацвердзіў першапачатковы варыянт песні Forever, з якой украінскі спявак Alekseev прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні 2018». Пра гэта паведаміў у сваім эфіры канал «Беларусь-1».

Менавіта з гэтай кампазіцыяй быў звязаны галоўны скандал нацадбору. На думку аўтараў ліста, які была гатова падпісаць частка фіналістаў нацыянальнага адбору, кампазіцыя Forever, з якой збіраўся выступаць Alekseev, — гэта версія рускамоўнай песні «Навсегда», толькі перакладзеная на англійскую мову, трохі перааранжыраваная і скарочаная. Каманда Alekseeva даказвала, што гаворка ідзе пра два самастойныя творы.

На першым этапе нацыянальнага адбору спявак выканаў першы варыянт песні. Але Белтэлерадыёкампанія рэкамендавала выканаўцу змяніць мелодыі Forever. Каманда спевака зрабіла гэта, пасля чаго юрыдычных прэтэнзій да Alekseev не засталося. У выніку ў фінале нацыянальнага адбору прагучаў другі, зменены варыянт песні.

ЕВС праверыла першапачатковую версію песні Forever, якая выклікала спрэчкі. Еўрапейскія чыноўнікі прыйшлі да высновы, што гаворка ішла пра абсалютна самастойны твор. Таму яны дазволілі ўкраінскаму выканаўцу прадставіць у Лісабоне першы варыянт сваёй песні, які выклікаў такія пратэсты ў іншых беларускіх выканаўцаў.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930