Знайсці
23.02.2018 / 17:177РусŁacБел

Амбасада ЗША дала ацэнку мясцовым выбарам: Зрухі ёсць, але засталіся сур'ёзныя пытанні

Справаздачу аб ходзе і выніках выбараў у мясцовыя саветы, якія прайшлі ў Беларусі 18 лютага, надрукавала амбасада ЗША.

Злучаныя Штаты з занепакоенасцю адзначаюць характар правядзення мясцовых выбараў у Рэспубліцы Беларусь 13—18 лютага 2018 года. Нягледзячы на некаторыя невялікія паляпшэнні ў элементах працэсу рэгістрацыі кандыдатаў і вядзення агітацыі, у цэлым выбары не адпавядалі міжнародным абавязацельствам Беларусі па правядзенні свабодных і справядлівых выбараў.

Мы шкадуем аб адсутнасці істотных зменаў у выбарчым працэсе ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) і Венецыянскай камісіі Рады Еўропы. На жаль, у дачыненні да мясцовых выбараў засталіся сур'ёзныя пытанні адносна сумленнасці працэсу датэрміновага галасавання, выкарыстаных метадаў стымулявання выбаршчыкаў да галасавання, непразрыстасці падліку і звядзення галасоў, фарміравання выбарчых камісій на неплюралістычнай аснове, абмежавальнага характару інфармацыйнага асяроддзя і заканадаўства.

І ў Мінску, і ў Вашынгтоне мы заклікалі беларускія ўлады да сур’ёзнай рэформы выбарчага заканадаўства і выбарчых працэдур у адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіі Рады Еўропы. Мы працягваем заклікаць беларускія ўлады правесці гэтыя рэформы як мага хутчэй, каб Беларусь змагла выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў перыяд да наступных выбараў.

Пашырэнне дэмакратычных свабод, у тым ліку выбарчага працэсу, узмацняе незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, у падтрымку якіх у поўнай меры выступаюць Злучаныя Штаты. Далейшыя станоўчыя крокі з боку Беларусі ў сферы фундаментальных свабод застаюцца важным кампанентам для ўмацавання двухбаковых адносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930