Знайсці
23.02.2018 / 16:0726РусŁacБел

Пальчыс і Карпаў запусцілі каардынацыйны сайт кампаніі святкавання 100-годдзя БНР

У інтэрнэце з’явіўся новы сайт bnr100.by, на якім будуць змяшчацца ўсе навіны і падзеі, звязаныя з падрыхтоўкай і святкаваннем стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Над яго стварэннем працавала цэлая каманда з грамадскіх актывістаў, праграмістаў, тэсціроўшчыкаў і дызайнераў. Так, непасрэдны дызайн сайта распрацаваў публіцыст і дызайнер Стась Карпаў. Курыраваў працэс блогер Эдуард Пальчыс.

Сайт змяшчае адваротны адлік да святкавання 25 сакавіка, кропкі на мапе Беларусі са значнымі падзеямі ў гонар гэтага дня.

Стваральнікі адзначаюць, што пакуль што на сайце не даступныя некаторыя дробныя дэталі: напрыклад, не адлюстроўваюцца прэв’ю пры размяшчэнні спасылак у сацыяльных сетках ці мэсэнджарах. Але ўсё гэта — часовыя праблемы, запэўнівае ініцыятыўная група святкавання.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930