Знайсці
23.02.2018 / 15:242РусŁacБел

Лябедзька атрымаў за «непадпарадкаванне міліцыі» ў Жабінцы штраф і суткі, якія ўжо адседзеў

Рашэннем суда Жабінкаўскага раёна старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька за «непадпарадкаванне супрацоўніку ДАІ» атрымаў штраф 50 базавых велічынь (1 225 рублёў) і трое сутак арышту. Пра гэта Лябедзька паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Лябедзька быў затрыманы 9 лютага, пасля пікету кандыдатаў у дэпутаты ў Брэсце. 

Пасля мерапрыемства машыну з Анатолем Лябедзькам і Аляксандрам Дабравольскім «без выразнага тлумачэння прычын» спынілі на трасе Брэст — Мінск у Жабінкаўскім раёне. Лябедзька даставілі ў Жабінкаўскі РАУС, дзе склалі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі і аб'явілі аб затрыманні. Пасля яго перавезлі ў РАУС Кобрын

Першае пасяджэнне суда адбылося 12 лютага, тады пасяджэнне суда было перанесена на 23 лютага, а Лябедзька адпушчаны. Лічыцца, што трое сутак ён адбыў цалкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031