Знайсці
23.02.2018 / 15:14РусŁacБел

Міністэрства юстыцыі прыпыняе рэгістрацыю БХД

Кіраўніцтва аргкамітэта па стварэнні Партыі БХД атрымала адказ з Міністэрства юстыцыі за подпісам намесніка міністра І. Тушынскага на сваю заяву аб рэгістрацыі БХД, пададзеную 22 студзеня 2018 года, паведамляе прэс-служба партыі.

У адказе паведамляецца: у сувязі з тым, што Мінюсту патрэбныя дадатковыя дакументы для прыняцця рашэння, Міністэрства «прыпыняе дзяржаўную рэгістрацыю БХД на 1 месяц».

БХД заявіла, што зацягванне часу і «прыпыненне рэгістрацыі» — незаконныя. 

Нагадаем: беларускія хрысціянскія дэмакраты падавалі дакументы на рэгістрацыю партыі сем разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031