Знайсці
23.02.2018 / 15:0115РусŁacБел

Лукашэнка даў ордэн Скарыны русафілу Траццякову — рэдактару выдання «Литовский КурьерЪ»

«За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных і духоўных сувязяў Беларусі і Літвы, міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы інфармацыі і друку ўзнагародзіць галоўнага рэдактара газеты «Літоўскі кур’ер» закрытага акцыянернага таварыства «ЛК Массмедыя» Траццякова Валерыя Артамонавіча ордэнам Францыска Скарыны», — такі ўказ, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам з'явіўся на Нацыянальным прававым партале.

Хто такі Валерый Траццякоў і якім рэсурсам ён кіруе? 

Фота sputniknews.lt

Сайт «Литовский КурьерЪ» — адзін з самых папулярных рускамоўных сайтаў у Літве.

Адметнасць гэтага рэсурса ў тым, што рэдактары разбаўляюць навіны меркаваннямі, якія падтрымліваюць тэзісы расійскай прапаганды: у Еўропе — «крызіс», Літва — палігон для палітычных маніпуляцый іншых, ЗША — кепскі і слабы саюзнік, літоўскае грамадства — «расколатае», заходнія СМІ — «прамываюць мазгі», захоп Літвы СССР — гэта не акупацыя і гд. 

Партнёрскімі рэсурсамі на сайце «Літоўскага кур'ера», сярод іншых, значыцца і «Рэгнум». 

Гэты ж Валерый Траццякоў раней атрымліваў медаль Пушкіна ад Уладзіміра Пуціна. 

«Мяне ўзнагародзілі менавіта за гэтыя заслугі: за захаванне рускай мовы, прасоўвання расійскай культуры, за аб'ектыўныя матэрыялы пра літоўска-расійскія адносіны, за маю канкрэтную работу, якую, як я лічу, я раблю шчыра», — тлумачыў ён узнагароду ад Пуціна літоўскаму «Спутніку». 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930